Мінскае “Дынама” згуляе з “Шахцёрам”
А БАТЭ прыме на сваім полі “Гомель”.
14-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе завяршыцца сёння, 22 чэрвеня. Напярэдадні прайшло два матчы тура: “Нафтан” перамог “Нёман” (2:0), а “Тарпеда-БелАЗ” адабрала ачкі ў “Дняпра” (2:1).
Сёння ж пройдуць наступныя матчы: “Дынама” (Мінск) — “Шахцёр”, “Дынама” (Брэст) — “Белшына”, “Слуцк” — “Мінск”, БАТЭ — “Гомель”.