Мінскае "Дынама" сёння згуляе з "Дняпром"
У сераду пройдуць чатыры матчы 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.
Мінскія дынамаўцы прымаюць магілёўцаў на сталічным стадыёне "Трактар", пачатак у 19.45. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Бабруйская "Белшына" згуляе з "Гомелем", жодзінскае "Тарпеда" — з наваполацкім "Нафтанам", "Слуцк" у Салігорску сустрэнецца з гродзенскім "Нёманам". Пачатак гэтых трох матчаў а 18-й гадзіне.
Спасылкі на відэатрансляцыі сённяшніх матчаў у інтэрнэце гл. тут.
У чацвер, 12 чэрвеня, згуляюць БАТЭ і "Шахцёр", брэсцкае "Дынама" і "Мінск".
У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ, у якога 26 ачкоў, у мінскага "Дынама" — 23.