Мінскае "Дынама" стала лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі (відэа)

Мінскія дынамаўцы выйгралі ў Гродне ў "Нёмана" — 2:0, набралі 29 ачкоў і выйшлі на першае месца ў турнірнай табліцы. У БАТЭ 27 ачкоў і гульня ў запасе. 25 ачкоў стала ў "Нафтана", які ўчора таксама на чужым полі адолеў "Дняпро" — 2:0, "Тарпеда-БелАЗ" у Бабруйску выйграў у "Белшыны" з лікам 1:0.

Сёння пройдуць яшчэ тры матчы. БАТЭ згуляе ў гасцях з "Мінскам", "Шахцёр" прыме "Слуцк", а "Гомель" — брэсцкае "Дынама".

Фота — ria.ru