Мінскае "Дынама" абвяргае адстаўку Бароўскага з пасады трэнера

На сёння Сяргей Бароўскі працягвае працаваць галоўным трэнерам футбольнага клуба "Дынама-Мінск". Такія словы прэс-сакратара клуба Васіля Князюка перадае "Прессбол". Князюк дадаў, што не будзе каментаваць чуткі.
Звесткі пра адстаўку Бароўскага з пасады галоўнага трэнера зявіліся на сайце by.tribuna.com 1 траўня.
Бароўскі ўзначаліў сталічную каманду 15 ліпеня 2016 года, змяніўшы на гэтай пасадзе Вука Рашавіча.
На сёння клуб мае дзевяць ачкоў і займае пятае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату краіны. Апошні матч, які адбыўся 30 красавіка, дынамаўцы на выездзе прайгралі "Гарадзеі" з лікам 0:1.