"Мінск" разграміў "Нафтан" і дзве нічыі з аднолькавым лікам

2 жніўня адбыліся тры матчы 16-га тура ў Вышэйшай лізе

2 жніўня адбыліся тры матчы 16-га тура ў Вышэйшай лізе / ФК "Минск"

Матчам у Наваполацку пачаўся другі дзень 16-га тура чэмпіянату па футболе. "Мінск" разграміў "Нафтан" з лікам 3:0.

У Мазыры "Славія" і "Іслач" разышліся баявой нічыёй — 1:1.

З такім жа лікам скончыўся матч у Брэсце, дзе мясцовае "Дынама" прымала "Арсенал".

Тур працягнецца 3 жніўня. Лідзіруючы "МЛ Віцебск" згуляе супраць "Слуцка".

Матчы "Маладзечна" — "Нёман", "Смаргонь" — "Дынама-Мінск" і "Тарпеда-БелАЗ" — "Гомель" перанесены на пазнейшы тэрмін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.