"Мінск" можа згуляць з "Севільяй", "Стандардам" ці "Айнтрахтам"

Як вядома, каманда Вадзіма Скрыпчанкі засталася адзіным прадстаўніком Беларусі ў еўракубках. Мінчукі здолелі выбіць з Лігі Еўропы ў 3-м кваліфікацыйным этапе шатландскі "Сэнт-Джонстан".



Сапернікамі "Мінска" ў плэй-оф могуць стаць "Севілья", "Стандард" (Льеж), "Айнтрахт" (Франкфурт), "Рэд Бул Зальцбург", "Нордшэланд".
 

Матчы за выхад у групавы этап Лігі Еўропы пройдуць 22 і 29 жніўня.