Міністра прамысловасці адправілі ў "Амкадор"

Новы міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў

Новы міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў / soyuz.by

Міністра прамысловасці кінулі паднімаць "Амкадор".

30 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых прызначэнняў. Сярод іншага — зняў Аляксандра Яфімава з пасады міністра прамысловасці і адправіў кіраваць машынабудаўнічым холдынгам "Амкадор".

Кіраваць Мінпрамам цяпер будзе намеснік Яфімава Андрэй Кузняцоў.

Дарэчы, у міністэрскае крэсла Яфімаў сеў роўна год таму. Выглядае, што з гэтай пасадай чыноўнік не справіўся, таму пайшоў на паніжэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.