Аўтару мема пра "самыя сучасныя трафікі" знайшлі новую пасаду

Анатоль Калінін

Анатоль Калінін / ctv.by

Новую пасаду атрымаў чыноўнік, які адзначыўся мемнай фразай пра "самыя сучасныя трафікі".

Анатоль Калінін стане кіраўніком дзяржаўнай установы "Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны "Мінск". Пастанову аб яго прызначэнні падпісаў 25 чэрвеня прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Фраза пра "сучасныя трафікі" прагучала ў 2016 годзе, калі Калінін займаў пасаду віцэ-прэм'ера. Падчас тэхналагічнай выставы ТІБО-2016 ён даў такі каментар тэлеканалу АНТ:

"Большасць нашых грамадзян, карыстальнікаў IT-тэхналогіямі інтэрнэт-рэсурсаў з 9,5 мільёнаў грамадзян маюць абаненцкую праграму і карыстанне каля 13 мільёнаў нашых грамадзян. Гэта кажа пра тое, што ёсць, створаны рэсурс, які дазваляе любому карыстальніку выкарыстоўваць самыя сучасныя трафікі для ўкаранення, інтэграцыі і развіцця сваіх магчымасцяў і попыту цікавасці".

Да апошняга часу Калінін быў амбасадарам Беларусі ў Малдове. З гэтай пасады яго знялі 27 сакавіка 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.