Мінінфармацыі вынесла папярэджанне заснавальніку тэлеканала "Europa Plus TV"
Лагатып канала "Europa Plus TV"
4 траўня Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне таварыству з абмежаванай адказнасцю "ЕўраПлюсТВ", якое з'яўляецца заснавальнікам тэлеканала "Europa Plus TV".
Прычынай пісьмовага папярэджання ў Мінінфарме называюць парушэнне нацыянальнага заканадаўства аб СМІ. Як менавіта было парушанае заканадаўства, не ўдакладняецца.
"Europa Plus TV" — расійскі тэлеканал, які транслюе пераважна музычныя кліпы і арыентуецца на поп-музыку.