Грошай на дзіцячы тэлеканал у Беларусі няма

Тэлебачанне, ілюстрацыйнае фота

Тэлебачанне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Дзіцячага тэлеканала ў Беларусі няма, бо на яго няма грошай. Гэта вынікае са словаў міністра інфармацыі Марата Маркава.

Чыноўнік паведаміў, што сёння ў краіне зарэгістравана 18 каналаў, арыентаваных на дзіцячую аўдыторыю, з якіх 17 з'яўляюцца расійскімі. Большасць з іх — прыватныя.

Міністр расказаў аб праблемах са стварэннем такога канала.

"Не трэба выстройваць ілюзіі, што канал будзе прывабным для рэкламадаўцаў, а значыць — гэта выключна сацыяльны і вельмі затратны праект", — падкрэсліў Маркаў.

Таксама ён задаўся пытаннем, што будуць дэманстраваць на гэтым тэлеканале: "Ці дастаткова ў краіне ўласнага беларускага "дзіцячага" кантэнту (з усімі архівамі "Беларусьфільма")? Хто будзе вырабляць гэты кантэнт на пастаяннай аснове, каб запоўніць 16-18 гадзін эфіру? Ці павінен тэлеканал быць дзяржаўным, ці ёсць энтузіясты, гатовыя ўзяць частку клопатаў па выхаванні нашых дзяцей у рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства, і галоўнае — які працэнт дзяцей яго будзе глядзець?"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.