Мінфін не змог даразмясціць валютныя аблігацыі на $77,5 млн

Тым не менш, TUT.BY піша, што Мінфін і надалей збіраецца спрабаваць прыцягваць валюту праз размяшчэнне дзяржаблігацый. Але не выключаюць, што ўмовы размяшчэння каштоўных папераў будуць перагледжаныя.

Нагадаем, 24 верасня Мінфін збіраўся размясціць дзяржаўныя аблігацыі на 100 мільёнаў долараў. Умовы былі параўнальна добрыя: тэрмін звароту аблігацый — 883 дні, даходнасць — фіксаваная стаўка ў 6,85% гадавых.

Але падчас аўкцыёна было размешчана толькі $22,5 млн. Таму было абвешчана пра дадатковае размяшчэнне каштоўных папераў гэтага выпуску.

Раней у Мінфіне выношвалі планы па размяшчэнні ў верасні-снежні дзяржаблігацый на суму 200-300 млн долараў, прыгадвае агенцтва "Бизнес-новости".

Фота: minfin.gov.by.