Мінчанка, якая ўцякала з тралейбуса праз фортку, атрымала адказ з міліцыі

Мінчанка, якая ўцякала з тралейбуса праз фортку, атрымала адказ з міліцыі

Міліцыя дала афіцыйны адказ мінчанцы Ксеніі Маргунскай, якая месяц таму ўцякала з тралейбуса ад кантралёраў праз фортку. Па выніках праверкі, праведзенай Партызанскім РУУС, высветлілася, што ў дзеяннях кантралёраў няма складу нейкага адміністрацыйнага правапарушэння. А вось у дзеяннях пасажыркі ён ёсць — артыкул 18.30 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі ("Безбілетны праезд"), паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

Жанчына, якая ўцякала з тралейбуса праз фортку, заплаціла штраф — 90 тысяч

Як паведамляла Еўрарадыё, 32-гадовая Ксенія Маргунская, трэнер па фітнэсе ехала ў Мінску на тралейбусе на працу без білета, яе "злавіў" кантралёр, штраф яна не заплаціла (прапаноўвала пашпарт, каб заплаціць пазней) і была заблакаваная ў салоне на канечным прыпынку. Жанчына вылезла з салона праз фортку, толькі сумка засталася ў руках кантралёра. Кіроўца тралейбуса зняла здарэнне на відэа, якое за некалькі дзён набрала на YouTube больш за 500 тысяч праглядаў, а за месяц — амаль 700 тысяч. Усе бакі канфлікту напісалі заявы ў міліцыю, пасля чаго і пачалася праверка.

Ці пакараюць кіроўцу тралейбуса за ўцёкі пасажыра праз фортку?

У інтэрв'ю тэлеканалу СТБ Маргунская сцвярджала, што кантралёр яе штурхаў і нават біў па руках. Аднак, як бачым, міліцыя ніякага правапарушэння не знайшла.