Мінчанка прапанавала ўпрыгожыць ГЦ "у стылі савецкага кіно" — што было далей
Кадр з фільма "Іронія лёсу" / Скрыншот
Мінчанка прапанавала ўпрыгожыць гандлёвы цэнтр "у стылі савецкага кіно": "Я адна думаю, што быў бы настальгічны ваў-эфект?" Дзяўчыне хутка патлумачылі, што так — адна.
Вось некаторыя каментары (а ў трэдзе іх сотні):
"Мне 47, я такіх Новых гадоў перажыла ўсё дзяцінства і юнацкасць. І катэгарычна не хачу паўтараць!"
"Я не настальгую па галечы і шырспажыве"
"Я там жыла і такая абстаноўка ні якога ваў-эфекту не выклікае. Адкуль гэты эфект у моладзі — не разумею".
"Я нарадзілася ў 71-ым. У мяне няма ніякай настальгіі па тым часе (хіба што сонца ўзімку і снег па калена)".
"Ніхто не сумуе па тых часах".
"Для мяне "савецкі стыль" і "настальгія" несумяшчальныя, таму што ў гэты кашмар вяртацца не хочацца".
"І фільмы старыя глядзіць нашае пакаленне, і мультфільмы. Але моладзі, дзецям — не трэба навязваць гэты нафталін".
Урэшце аўтарка ідэі была вымушаная патлумачыць: "Я казала пра настальгію па дзяцінстве. Па часе, калі ўсе сваякі былі яшчэ жывыя, а мы — па-дзіцячаму шчаслівыя".