Мінабароны Беларусі патлумачыла выбухі пад Мінскам
Выбух, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На навучальным палігоне каля населенага пункта Вялікі Трасцянец 31 кастрычніка праводзяцца заняткі з вайскоўцамі інжынерных падраздзяленняў па падрыўной справе. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.
У ваенным ведамстве кажуць, што заняткі па падрыўной справе маюць планавы характар.
Як распавядала Еўрарадыё, удзень 31 кастрычніка жыхары пасёлка Калодзішчы пад Мінскам сталі пісаць у сацсетках пра выбухі. Таксама гаварылі, што выбух адчуваўся за 15 км ад Калодзішчаў.