Мільёны людзей глядзяць відэа з рамонтам хаціны ў Альпах. Паглядзіце і вы
Рамонту хаткі прысвечаныя 83 відэа / Martijn Doolaard
57 мільёнаў праглядаў — не, не на канале якой-небудзь поп-зоркі альбо геймера-стрымера. Столькі сабралі ролікі галандца Мартэйна Дулаарда, які задакументаваў рэстаўрацыю сваёй хаціны ў Альпах.
Гэтыя павольныя, спакойныя відэа для многіх сталі часткай медытатыўнай практыкі: напрыклад, назіраць у рэальным часе за тым, як сохне фарба.
Паглядзіце і вы — можа, знойдзеце выдатныя відэа для рэлаксавання. І адначасова даведаецеся ўсе сакрэты рэстаўрацыі старых будынкаў.