Міліцыя затрымала ў цэнтры Мінска двух нецвярозых “мастакоў” (фота)

Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС і АМАПу затрымалі дваіх маладых людзей, якія размалёўвалі будынкі на сталічнай вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Як высветлілася, адзін з хлопцаў, які жыве ў Мінскім раёне, прыехаў у сталіцу да сябра. Хлопцы выпілі і вырашылі заняцца мастацтвам: узялі балончык з чорнай фарбай і сталі наносіць на будынкі невядомыя сімвалы і літары.

Калі праваахоўнікі заспелі іх за такім творчым заняткам, сапсаваныя былі чатыры будынкі і трансфарматарная будка. “Мастакоў” затрымалі і даставілі ў Цэнтральны РУУС. Праводзіцца праверка. Графіцістам пагражае або адміністратыўны штраф ці арышт, або крымінальная адказнасць, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму.

Фота: guvd.gov.by