Міліцыя ў Брэсце канфіскавала амаль тону свінога сала

Як паведамляе БелаПАН, 19 чэрвеня на адной з вуліц горада супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі спынілі аўтамабіль "Мэрсэдэс-Бэнц-220". 37-гадовы непрацуючы жыхар Кобрына, які знаходзіўся за яго рулём, перавозіў 470 кг свінога сала, расфасаваныя ў поліэтыленавыя пакеты. Ніякіх дакументаў на сала ў яго не было.



Выявілася, што мужчына набыў гэты тавар у 48-гадовага брэстаўчаніна. Падчас агляду гаража ў двары хаты брэстаўчаніна было выяўлена больш за 500 кг свінога сала.



Абедзве партыі сала коштам каля 49 млн рублёў канфіскаваныя. Па факце праводзіцца праверка.



Фота з сацыяльных сетак