Міліцыя ў Асіповічах страляла па аўтамабілі з падазраваным

У Асіповічах кіроўца ўцякаў ад ДАІ

У Асіповічах кіроўца ўцякаў ад ДАІ / прэс-служба МУС

У Асіповічах інспектары ДАІ стралялі па машыне падазраванага, каб спыніць яго.

Як паведамляе прэс-служба МУС, 11 лютага даішнікам загадалі затрымаць Seat, на якім ехаў меркаваны зламыснік. Інспектары ДПС выявілі аўтамабіль і прасігналілі яму, каб спыніўся, але кіроўца паспрабаваў уцячы.

"Парушальнік наўмысна віляў па праезнай частцы, ствараючы рэальную пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху. Для спынення аўто міліцыянты прынялі рашэнне выкарыстоўваць табельную зброю. Пасля прыцэльных стрэлаў па колах мужчыну затрымалі", — заяўляюць у прэс-службе МУС.

Выявілася, што аўтамабілем кіраваў 56-гадовы мінчук. На яго склалі адміністрацыйныя пратаколы. Кіроўцу адправілі ў ІЧУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.