Міхаіл Бабіч распавёў, чым будзе займацца ў Беларусі

Міхаіл Бабіч распавёў, чым будзе займацца ў Беларусі

25 верасня Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч уручыў даверчую грамату Аляксандру Лукашэнку. Перад цырымоніяй уручэння ён адказаў на пытанні журналістаў. 

Па словах дыпламата, якія перадае БЕЛТА, ён гатовы рабіць усё, каб адносіны паміж дзвюма краінамі былі па-сапраўднаму братнімі. Ён настроены на тое, каб "была і паўнавартасная эканамічная інтэграцыя, і ў той частцы, у якой магчыма, развіваўся наш палітычны саюз".

Бабіч падкрэсліў, што не збіраецца адкрываць новы этап у адносінах паміж Беларуссю і Расіяй — яго дзейнасць стане працягам сумеснай працы, якая вялася на працягу доўгіх гадоў. 

"Тую працу, якая была праведзеная раней, мы ацэньваем станоўча. Але, натуральна, неабходныя навацыі, дынаміка з улікам тых рашэнняў, якія прынятыя ў тым ліку і ў Сочы", — патлумачыў ён.