Мігранты з Пакістана падпішуць адмову ад нелегальнай міграцыі з Беларусі

Рабочыя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Пакістанскія працоўныя мігранты будуць падпісвацца пад абавязкам не ўдзельнічаць у нелегальнай міграцыі. Таксама яго будзе падпісваць нехта з іх сваякоў, хто застаецца ў Пакістане. Дакумент на гэты конт, апублікаваны на сайце Бюро па эміграцыі і замежнай занятасці Пакістана, заўважыла выданне Reform.news.
У дакуменце згадваецца тая самая лічба 150 тысяч работнікаў, якіх Беларусь гатовая прыняць, бо адчувае "востры недахоп кваліфікаванай і паўкваліфікаванай працоўнай сіл". Пра сваё жаданне запрасіць у Беларусь менавіта такую колькасць пакістанскіх работнікаў заяўляў і Аляксандр Лукашэнка.
Амбасада Пакістана ў Беларусі будзе падаваць штоквартальныя справаздачы пра статус работнікаў і выпадкі ўцёкаў. Парушальнікаў будуць уносіць у чорны спіс для замежнага працаўладкавання.
Наймаць работнікаў для працы ў нашай краіне будуць ліцэнзаваныя агенцтвы, абавязаныя прайсці праверку з боку амбасады Пакістана ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.