Менш працаўнікоў — таму вышэйшы заробак: сітуацыя на рынку працы

Што адбываецца на прадпрыемствах

Што адбываецца на прадпрыемствах

Галоўная прычына росту заработнай платы ў Беларусі — устойлівы кадравы дэфіцыт. Такую выснову можна зрабіць з дакладаў чыноўнікаў, якія атрымалі і прааналізавалі ў BELPOL.

У справаздачы, якой арганізацыя падзялілася з Еўрарадыё, гаворыцца, што за 11 месяцаў мінулага года (студзень-лістапад) колькасць вакансій у Беларусі вырасла больш чым на чвэрць: паводле дадзеных Мінпрацы на 26,4% (або на 163,9 тыс. вакансій) і паводле сайта rabota.byна 15,3%.

Адначасова колькасць занятых у эканоміцы скарацілася на 35 тысяч чалавек.

Наймальнікі прапануюць больш, чым чакаюць кандыдаты

Пра рост попыту на працаўнікоў сведчыць больш высокі ўзровень заробкаў, прапанаваных працадаўцамі (у сярэднім 1 636 рублёў паводле дадзеных сайта rabota.by), у параўнанні з медыянным заробкам, указаным кандыдатамі ў рэзюмэ (1 500 рублёў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.