Медыкі яшчэ змагаюцца за жыццё немаўляці, збітага п'янай маці

Пяцімесячны хлопчык, збіты п'янай маці, жывы і знаходзіцца на лячэнні ў адной з лякарняў Брэста. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марыну Дранькову.

"Аднак якія-небудзь прагнозы наконт стану здароўя дзіцяці даваць цяжка", — дадала Марына Дранькова. Раней з'явілася інфармацыя, што хлопчык памёр, але пазней яе абверглі.

Нагадаем, каля 5 гадзін раніцы 22 лістапада медыкаў выклікалі для дапамогі 5-месячнаму хлопчыку. У яго выявілі чэрапна-мазгавую траўму, ушыб, ацёк і гематому галаўнога мозгу з кровазліццём, пералом пляча.

20-гадовая маці хлопчыка кажа, што напярэдадні ўвечары выпівала, а бацька дзіцяці быў на працы. Калі сын уначы пачаў плакаць, яна стала біць яго далонню па твары, а потым кідала на канапу і ложак. Збітага сына зранку знайшоў бацька і выклікаў медыкаў.

Жанчыну затрымалі. На яе пачалі крымінальную справу за замах на забойства заведама малалетняй асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане.

Медыкі змагаюцца за жыццё 5-месячнага Сашы, якога жорстка збіла маці

Фота — Fotolia