МАРГ знайшоў парушэнні ва ўсіх правераных крамах касметыкі "Летуаль"

Тавары з крамаў "Летуаль" / МАРГ
Чыноўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прайшліся з праверкамі па крамах касметыкі сеткі "Летуаль" і ва ўсіх крамах выявілі парушэнні. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Сярод парушэнняў чыноўнікі называюць адсутнасць абавязковага пераліку тавараў для рэалізацыі, а таксама продаж касметычнай прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Прычым на некаторыя тавары тэрмін прыдатнасці скончыўся яшчэ ў жніўні і кастрычніку 2024-га.
ТАА "ЖэнціТрейд", якая валодае гэтай сеткай тавараў, загадалі ліквідаваць парушэнні да 15 красавіка.
Раней МАРГ знайшоў парушэнні ў крамах сеткі "Табакерка", "7 пятніц", "Хіт!", "Капеечка". Акрамя таго, чыноўнікі выставілі сур'ёзныя прэтэнзіі да інтэрнэт-пляцоўкі "Вайлдберыз" і гандлёвай сеткі "Суседзі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.