МАРГ прыпыніла працу крамы ў Кобрыне
Крама "Фермер" / kobrincity.by
Працу крамы "Фермер" у Кобрыне прыпынілі пасля праверкі з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
Праверка выявіла, што ў краме не выконваўся абавязковы асартыментны пералік тавараў. Там не было ў продажы мясных прадуктаў, кісламалочнай прадукцыі, сыроў, расліннага алею, прадуктаў для дзіцячага харчавання, сухіх сняданкаў, яек, тытунёвых вырабаў, прадугледжаных асартыментным пералікам.
Акрамя таго, у продажы знайшлі два тавары з скончаным тэрмінам прыдатнасці.