Маляванычу сабралі патрэбныя 3000 еўра. Менавіта такую суму скралі ў яго махляры
Маляванычу сабралі патрэбня грошы / Euroradio
Аляксандру Ждановічу (Маляванычу) сабралі патрэбныя яму 3000 еўра. Для гэтага спатрэбілася каля 5 гадзін.
Нагадаем, 18 кастрычніка Маляванычу патэлефанавалі нібыта з банка і паведамілі, быццам нехта спрабуе зняць грошы з яго рахунка. Аказалася, гэта былі махляры. З банкаўскай праграмы знялі 3000 еўра.
На гэтай падставе актор і адкрываў збор.