BYSOL працягне выплачваць дапамогу вызваленым палітвязням

Фонд BYSOL

Фонд BYSOL / BYSOL

Фонд салідарнасці BYSOL працягне выплачваць дапамогу вызваленым палітвязням — нягледзячы на выключэнне з Міжнароднага гуманітарнага фонду. Пра гэта ў гутарцы з Еўрарадыё расказаў супрацоўнік ініцыятывы:

"Праграма аднаразовых выплатаў у памеры 1 тысячы еўра для палітвязняў працягваецца. Мы прымаем заяўкі і выплачваем дапамогу. Гэтая праграма існавала да з'яўлення МГФ, і мы лічым неабходным яе працягваць".

На пачатак тыдня 31 палітвязень, вызвалены 11 верасня, ужо атрымаў праз BYSOL дапамогу ад Міжнароднага гуманітарнага фонду — па 1 тысячы еўра. Раніцай 26 верасня стала вядома, што BYSOL быў выключаны з МГФ праз рашэнне пакінуць у сваёй структуры Андрэя Стрыжака, замяшанага ў скандале з харасментам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.