Максім Урбановіч — у СІЗА КДБ

Максім Урбановіч / svaboda.org
Максім Урбановіч — у СІЗА КДБ, паведамляе "Белсат" са спасылкай на свае крыніцы. Малодшага брата беларускага добраахвотніка Дзяніса Урбановіча затрымалі 2 красавіка. Ён застаецца за кратамі. Следчыя маглі арыштаваць яго яшчэ як мінімум на 10 дзён. Невядома ці распачата крымінальная справа і ў якім статусе трымаюць Урбановіча пад вартай.
Дзяніс Урбановіч узначальваў "Малады фронт". З 2022 года ён ваюе ва Украіне супраць расійскіх акупантаў у шэрагах палка Каліноўскага, некалькі разоў быў паранены, мае ўзнагароды. Сілавікі ў РБ прымушалі яго бацьку запісваць зварот да сына.
Год таму Максіма Урбановіча таксама затрымлівалі і прысудзілі 10 сутак, абвінаваціўшы ў "дробным хуліганстве".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.