Махляр дасылаў пакупнікам каробкі з дратамі замест айфонаў

24-гадовы жыхар Жабінкаўскага раёна Брэстчыны размясціў у інтэрнэце абвестку аб продажы мабільных тэлефонаў iPhone 6. Але пакупнік, які заплаціў за гаджэт 7 млн 700 тысяч рублёў, знайшоў у скрынцы толькі металічныя драты замест дарагой тэхнікі. Ён падаў заяву ў праваахоўныя органы, і тут выявілася, што гэта не першая ахвяра махляра, паведамляе сайт Следчага камітэта.

Падманутыя пакупнікі фальшывага "прадаўца айфонаў" знайшліся таксама ў Маладзечне і Магілёве. Ім таксама замест тэхнікі прыйшлі драты.

Спрытнага махляра затрымалі ў Брэсце. Хлопца ўзялі пад варту, на яго пачалі крымінальную справу.

Фота — appleinsider.ru