Магілёўцы не могуць зарэгістраваць транспарт і атрымаць пасведчанні кіроўцы

Аўтамабілі, ілюстрацыйнае фота

Аўтамабілі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Магілёве часова прыпынілі рэгістрацыю транспарту і выдачу пасведчанняў кіроўцы. Абласная міліцыя тлумачыць гэта тэхнічнай няспраўнасцю — пашкоджаннем лініі электрасувязі "Белтэлекама".

МРЭА ДАІ Магілёўскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў абслугоўвае Ленінскі і Кастрычніцкі раёны горада Магілёва, а таксама населеныя пункты Магілёўскага, Быхаўскага, Бялыніцкага, Круглянскага, Чавускага і Шклоўскага раёнаў Магілёўскай вобласці.

Для рэгістрацыі транспарту ці атрымання пасведчання кіроўцы магілёўцам рэкамендуюць звяртацца ў бліжэйшыя рэгістрацыйна-экзаменацыйныя падраздзяленні вобласці — у Горкі, Крычаў, Бабруйск, Касцюковічы.

Пра аднаўленне работы ДАІ абяцае паведаміць дадаткова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.