Лукашэнку ў Малдове крычалі: "Ты хто такі? Давай да пабачэння" (відэа)
Нагадаем, што 24 верасня Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Кішынёў.
З аэрапорта беларуская дэлегацыя накіравалася ў гатэль, а адтуль паехала ў рэзідэнцыю прэзідэнта Малдовы Мікалая Цімофці. Там Лукашэнку сустрэлі хлебам-соллю, а таксама вайсковым ушанаваннем.
На выездзе з рэзідэнцыі Цімофці Лукашэнку асвістаў журналіст і грамадскі актывіста Алег Брэг, піша nn.by. Ён крычаў беларускаму кіраўніку вядомы інтэрнэт-мем: "Ты хто такі? Давай да пабачэння" (на відэа — адзнака 1:45).
Дарэчы, малдаўскім тэлевізійшчыкам дазволілі здымаць кіраўніка Беларусі без абмежаванняў. У кадры некалькі разоў відаць лысіну Лукашэнкі, якую ў Беларусі здымаць забаронена.