Лукашэнка заявіў, што, магчыма, "трохі пераседзеў" на сваёй пасадзе

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што пераседзеў на прэзідэнцкай пасадзе. Яго словы прыводзіць карэспандэнт тэлеканала "Расія-1" Яўген Ражкоў, які прымаў удзел у інтэрв'ю з беларускім лідарам.
"Так, магчыма, я трохі пераседзеў. Магчыма, мяне паказваюць не толькі з тэлевізара, але з праса і чайніка. Так. Але сапраўды толькі я цяпер магу абараніць Беларусь", — пераказвае цытату РІА "Новости".
Разам з тым Лукашэнка заявіў, што проста так з пасады не сыйдзе. Ён вырашыў запалохаць будучай разнёй. "Проста так усё гэта не кіну. Да таго ж, калі я сыйду, маіх прыхільнікаў будуць рэзаць", — цытуе ягоныя словы Telegram-канал Белтэлерадыёкампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.