Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта Сербіі ордэнам Дружбы народаў

Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта Сербіі ордэнам Дружбы народаў

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча ордэнам Дружбы народаў. Такім чынам быў адзначаны яго ўнёсак ва ўмацаванне міру, сяброўскіх адносін і супрацоўніцтва краін. Нікаліч наведвае нашу краіну з працоўным візітам. Неўзабаве ў яго заканчваюцца паўнамоцтвы, прэзідэнтам Сербіі стане Аляксандр Вучыч. Падчас сённяшняй сустрэчы Лукашэнка згадаў сваю сустрэчу з Вучычам у Пекіне. “І я заўважыў, што той падмурак, які мы заклалі ў аснову аднаўлення нашых сяброўскіх адносін паміж праваслаўным народамі Беларусі і Сербіі, умацоўваецца”, — цытуе словы беларускага кіраўніка БЕЛТА.

Лукашэнка адзначыў, што тавараабарот паміж Беларуссю і Сербіяй за апошнія гады “павялічыўся ў разы”. “У нас няма закрытых тэмаў, — кажа кіраўнік Беларусі. — Вы павінны ведаць, што мы заўсёды з любоўю і павагай адносіліся да сербаў і будзем прытрымлівацца такой палітыкі”.

Адзначым, што кіраўнікі сербскай дзяржавы наведвалі Беларусь тры разы, Лукашэнка ездзіў у Сербію чатыры разы.

Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта Сербіі ордэнам Дружбы народаў
Фота: БЕЛТА