Лукашэнка сёння паўдзельнічае ў Сусветным кангрэсе рускай прэсы

Лукашэнка сёння паўдзельнічае ў Сусветным кангрэсе рускай прэсы

У сераду, 12 ліпеня, Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні XIX Сусветнага кангрэсу рускай прэсы, інфармуе БЕЛТА. Мерапрыемства праходзіць у Мінску з удзелам журналістаў з 52 краін свету. Яны прадстаўляюць больш за дзве сотні СМІ. Кангрэс наведаюць дзяржаўныя і грамадскія дзеячы Беларусі і Расійскай Федэрацыі, дыпламаты, дэпутаты, бізнесмены, палітолагі.  

На пленарным пасяджэнні, у якім прыме ўдзел Лукашэнка, гаворка пойдзе пра тое, якія прыярытэты сучаснай цывілізацыі асвятляюцца ў СМІ, як супрацьстаяць выклікам і пагрозам XXI стагоддзя.

Для ўдзельнікаў кангрэсу запланавалі паездку па гарадах Беларусі. Яны наведаюць “Славянскі базар у Віцебску”.