Лукашэнка распавёў пра аснову гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі

Лукашэнка распавёў пра аснову гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі

21 верасня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з губернатарам Ульянаўскай вобласці Сяргеем Марозавым. Гаворка ішла як пра ўзаемадзеянне згаданага расійскага рэгіёна з нашай краінай, так і пра адносіны Беларусі і Расіі.

Лукашэнка адзначыў важнасць прамых кантактаў з расійскімі суб'ектамі гаспадарання:

"Прамыя кантакты, я ўжо гаварыў, з суб'ектамі Расійскай Федэрацыі без перабольшвання можна назваць асновай гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння нашых краін, падмуркам нашых адносінаў".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра нядаўні форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў у Сочы. Паводле яго слоў, "там адбылася не проста размова, а было прадэманстраванае нашае адзінства і жаданне развіваць супрацоўніцтва". Беларусы паказалі, лічыць Лукашэнка, што ўмеюць рабіць "рукамі, мазгамі".

Фота: Reuters, відэа: БЕЛТА