Лукашэнка правёў сустрэчу з паслом ААЭ

Лукашэнка правёў сустрэчу з паслом ААЭ

Сёння, 24 верасня, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з паслом Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) Мухамедам Абдалой Мухамедам аль-Гафлі.

Падчас сустрэчы Лукашэнка выказаў меркаванне, што існуючы двухбаковы тавараабарот з’яўляецца недастатковым. “Не скажу, што мы маем тавараабарот, адпаведны патэнцыялам дзвюх краін. Тавараабарот за мінулы год у 70 млн долараў — гэта не той паказчык, які мусіць існаваць паміж нашымі краінамі”, — заявіў кіраўнік дзяржавы і дадаў, што гэтая лічба павінна быць на парадак вышэй і неабходна прыкласці максімум намаганняў для гэтага.

Пасол Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў высока ацаніў узровень беларуска-эмірацкага супрацоўніцтва і падкрэсліў, што іх бок дасканала працуе над рэалізацыяй дамоўленасцей. Ён запэўніў, што эміраты будуць больш актыўна інвеставаць у Беларусь і не сумняваецца, што ўзровень ўзаемнага тавараабароту ў 500 млн долараў, як і дамаўляліся лідэры дзвюх дзяржаў, будзе дасягнуты, паведамляе сайт прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі. 

Фота: president.gov.by