Лукашэнка пракаментаваў знікненне Мельнікавай. Ёсць цікавыя гістарычныя паралелі

Лукашэнка і Мельнікава

Лукашэнка і Мельнікава / euroradio.fm

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. У яго нечаканым каментары заўважныя ізноў жа нечаканыя гістарычныя паралелі.

“Яны (Польшча) ж там згубілі спікерку гэту. Знайсці не могуць! Знайсці не могуць. Дык знайдзіце хоць”.

Гісторык Аляксандр Фрыдман у сваім тг-канале для ацэнкі такога дзіўнага каментара Лукашэнкі параіў паглядзець на словы палітыка пра зніклых у 1999-х апазіцыйных палітыкаў. Еўрарадыё так і зрабіла — вось яскравы прыклад:

“Мы робім пэўныя спробы ў тым ці іншым напрамку. Былі зачэпкі і па Германіі, вы памятаеце, калі ў газеце, якую мне прынеслі, апублікавалі нават фатаграфію Юрыя Захаранкі. Па-мойму, тады была фатаграфія Захаранкі. Мы ўчапіліся. Мы зрабілі запыт немцам: патлумачце. Нам дагэтуль, вы гэта ведаеце, ніякай інфармацыі не далі”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.