Сусед Мельнікавай па доме: яны з'ехалі з кватэры 1 сакавіка

Анжаліка Мельнікава

Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё

Журналіст Еўрарадыё з'ездзіў на кватэру ў Варшаве, дзе жыла Анжаліка Мельнікава. Як раней паведамлялі крыніцы, разам з ёй у кватэры жыў яе былы муж Андрэй.

Вось што мы даведаліся ад суседа, які жыве на адной лесвічнай клетцы з кватэрай, якую здымала зніклая Мельнікава. Паводле мужчыны, спікерка КР жыла там з дзецьмі і нейкім мужчынам. Як мяркуецца — з былым мужам Андрэем.  

З 1 сакавіка сусед не бачыў Мельнікавай. З ягоных слоў, нейкі мужчына — магчыма, Андрэй — некалькі тыдняў таму выносіў з кватэры сабраныя рэчы. З таго часу ў кватэры ніхто не паказваўся.  

"Анжаліку сустракаў усяго пару разоў, мужчыну — часцей: ён выходзіў займацца спортам, можа, бегаў ці ў залу хадзіў", — успамінае сусед.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.