Лукашэнка — пра свой сыход: "слухайце, дзеці, ну не сёння — заўтра"

У інтэрв'ю расійскім СМІ Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што думае пра смерць і сыход ад улады. Яму 66 гадоў, 26 з якіх ён знаходзіцца ля ўлады ў Беларусі. Лукашэнка кажа, што не баіцца яе страціць.
"Я нават дома гавару: слухайце, дзеці, ну не сёння — заўтра, — цытуе словы беларускага кіраўніка БЕЛТА. — Хто ведае, калі я сыйду да Яго, калі Ён мяне пакліча".
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз пагражае, што нават пасля смерці не дазволіць апанентам разбурыць тое, што ён пабудаваў.
Таксама Лукашэнка згадаў экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку, але не зусім зразумела, што ён меў на ўвазе. "Калі б у мяне ў кішэні было некалькі мільярдаў [долараў], можа, я паступіў бы, як Парашэнка, — гаварыў ён. — Наўрад ці, канешне. Але я так часам думаю. Але калі ў мяне гэтых мільярдаў няма...".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.