Лукашэнка называе Расію стратэгічным саюзнікам, але абяцае сябраваць і з Захадам

На нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі, якая праходзіць 11 ліпеня, Аляксандр Лукашэнка назваў Расію стратэгічным саюзнікам, з якім нашая краіна "праводзіць узгодненую лінію ў знешняй палітыцы і ў сферы бяспецы". Але ў той жа час беларускі лідар паабяцаў сябраваць з Захадам.
"Сёння для ўмацавання аўтарытэту краіны нам неабходна пашыраць кола дзелавых партнёраў і надзейных саюзнікаў. Не сварыцца, не канфліктаваць, а сябраваць з усімі. Прынцыпова важна ў роўнай ступені развіваць супрацоўніцтва з Усходам і Захадам, не робячы выбару паміж імі. Наладжваць кантакты трэба ўсюды, каб нас ведалі, разумелі і ў выніку прымалі. Толькі тады з упэўненасцю можна разлічваць на ўсталяванне ўзаемавыгадных адносінаў", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка адзначыў, што падобны курс Беларусь ужо даўно і паспяхова ажыццяўляе на практыцы. "Шматвектарнасць — адзін з найважнейшых прыярытэтаў беларускай знешняй палітыкі — стала бясспрэчным фактам", — падкрэсліў беларускі лідэр.