Лукашэнка гаварыў пра "добрыя грошы за транзіт" з-за падзей ва Украіне

Аляксандр Лукашэнка даручыў да пачатку 2017 года завяршыць яе будаўніцтва. Ён лічыць магчымым павялічыць дазволеную хуткасць руху па МКАД да 120 кіламетраў за гадзіну.

Лукашэнка запатрабаваў надаваць максімум увагі будаўніцтву і рэканструкцыі транзітных аўтатрас Беларусі. Паводле яго слоў, з-за падзей ва Украіне яшчэ больш узрасла значнасць нашай краіны ў якасці транспартнага калідора, які звязвае Захад і Усход.

"Калі мы прапануем добрую дарогу ў трох-чатырох напрамках, адбою не будзе, і мы будзем мець добрыя грошы за транзіт. Мы акупім усе ўкладанні. Чым хутчэй мы гэта зробім, тым лепш", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.