Лукашэнка: "Давайце шчыра: ці ўпэўненыя мы ў сваіх праваахоўніках"? (відэа)
7 жніўня праходзіць нарада па праекце закона, які прадугледжвае комплексную карэкціроўку крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.
На ёй Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве, перадае БЕЛТА. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве выклікала шмат дыскусій. У прыватнасці, па яго ўмовах, злачынцу, каб скасцілі тэрмін свайго пакарання, трэба будзе паведаміць аб чужых злачынствах. Аднак Лукашэнка выказаў меркаванне, што злачынцы могуць паведамляць следчым органам "казкі" пра ўяўных падзельнікаў.
"Ці не будуць агаворваць каго заўгодна для выратавання сваёй шкуры? Ці не стане такое пагадненне для асабліва небяспечных крымінальных элементаў спосабам пазбегнуць строгай заслужанай адказнасці? І давайце шчыра: ці ўпэўненыя мы ў сваіх праваахоўніках, у тым, што яны будуць прымяняць такое пагадненне толькі ў законных мэтах? А не для ўласнай нажывы, атрымліваючы адкаты пры заключэнні пагадненняў аб супрацоўніцтве за цалкам легальную палёгку долі злачынцаў", — заявіў Лукашэнка.
На нарадзе таксама разглядаюцца меры адказнасці, не звязаныя з ізаляцыяй ад грамадства, — штрафы, крымінальна-прававая кампенсацыя. Лукашэнка таксама пацікавіўся, ці зможа матэрыяльнае ўздзеянне замест рэальнага тэрміну забяспечыць выпраўленне гэтых асоб і ці трэба ўводзіць такія паблажкі па ўсіх складах злачынстваў, якія карэктуюцца праектам у адпаведнай часткі.
Фота — БЕЛТА