Лукашэнка будзе адзначаць юбілей на працы

Лукашэнка будзе адзначаць юбілей на працы

У пятніцу, 30 жніўня, Аляксандру Лукашэнку споўніцца 65 гадоў. Аднак кіраўнік Беларусі адзначае свой дзень нараджэння 31 жніўня: адпаведныя змены ў яго біяграфіі з'явіліся ў 2010 годзе. Цяпер дзень нараджэння Лукашэнкі супадае з днём нараджэння яго малодшага сына Мікалая, якому сёлета спаўняецца 15 гадоў. 

У каментары парталу TUT.by Наталля Эйсмант, прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы, падкрэсліла, што дзень нараджэння Лукашэнкі не з'яўляецца дзяржаўным святам: "Адказваю вам словамі прэзідэнта: такіх дзяржаўных святаў у краіне няма!"

Яна адзначыла, што ў Беларусі адзначаюцці дні нарадэжння толькі вялікіх, заслужаных і вядомых людзей — такіх, як Якуб Колас, Янка Купала і г.д.

Па яе словах, кожны свой дзень нараджэння Лукашэнка прынцыпова праводзіць на працы. Сёлета для гэтага ў яго працоўны графік паставілі мерапрыемства на суботу, 31 жніўня. "Нават калі, як у гэтым годзе, 31 жніўня выпадае на выходны дзень, па даручэнні кіраўніка дзяржавы Адміністрацыя прэзідэнта ставіць у графік працоўнае мерапрыемства. Гэта пастаянная практыка, з даўніх часоў", — дадала Эйсмант.