Лукашэнка бліжэйшым часам паляціць у Казахстан

Бліжэйшым часам Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць Казахстан. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з амбасадарам гэтай краіны Ермухаметам Ертысбаевым 28 жніўня, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Думаю, што мне ў хуткім часе надарыцца магчымасць пабываць у Казахстане і мы абмяркуем увесь комплекс нашых адносін. Мы ў свой час з цяперашнім прэзідэнтам, спадаром Такаевым, дамовіліся, што мы спяшацца не будзем: сур'ёзна паглядзім, прарэвізуем нашыя адносіны, выпрацуем план дзеянняў на будучыню (або, як модна цяпер казаць, дарожную мапу нашых адносін на наступныя гады)", — заявіў беларускі кіраўнік.
Зацвердзіць гэтую дарожную мапу плануецца на сустрэчы ў Нур-Султане. А перад гэтам пройдзе пасяджэнне міжурадавай камісіі, якая парвядзе падрыхтоўчыя мерапрыемствы на гэтую тэму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.