Літва ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю на час вучэнняў "Захад-2025"

Літоўскія памежнікі / vsat.lrv.lt
Служба дзяржаўнай бяспекі Літвы ўзмоцніць ахову мяжы з Беларуссю і Расіяй на час сумесных беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў "Захад-2025", якія пачынаюцца на гэтым тыдні. Пра гэта паведамляецца на сайце літоўскай памежнай службы.
Літоўцы нагадваюць, што ахова мяжы была ўзмоцненая тэхнічнымі і арганізацыйнымі сродкамі, а таксама людскімі рэсурсамі пасля пачатку гібрыднай атакі, якую рэжым Лукашэнка пачаў у 2021 годзе. Таксама меры бяспекі былі ўзмоцненыя пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў 2022 годзе.
"Яшчэ больш актыўны маніторынг мяжы, патруляванне ды іншыя меры памежнага кантролю будуць ажыццяўляцца не толькі сіламі Дзяржаўнай памежнай службы, але і з прыцягненнем структур нацыянальнай сістэмы абароны і Саюза стралкоў Літвы", — адзначаюць памежнікі.
Беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні "Захад-2025" пройдуць 12–16 верасня. У сувязі з іх правядзеннем Польшча абвясціла пра поўнае закрыццё мяжы ў ноч на 12 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.