Літва перакрыла рух у пункце пропуску "Мядзінінкай"
Пункт пропуску "Мядзінінкай"
Каля 13:00 8 ліпеня Літва перакрыла рух у пункце пропуску "Мядзінінкай". З беларускага боку яму адпавядае "Каменны Лог". Гэта самы буйны пункт пропуску на беларуска-літоўскай граніцы.
Памежны камітэт Беларусі паведамляе, што "афармленне асоб і транспартных сродкаў" перакрыта літоўскім бокам у аднабаковым парадку. "Падкрэсліваем, што беларускі бок гатовы ажыццяўляць пропуск асоб і транспарту. Уся адказнасць за абвастрэнне абстаноўкі на мяжы і ўтварэнне чэргаў ляжыць на літоўскім баку", — працягваюць у ДПК.
Зрэшты, там заўжды ў чым-небудзь абвінавачваюць літоўцаў і палякаў. Еўрарадыё сочыць за сітуацыяй і спрабуе ў ёй разабрацца.