Літва "накрыла" падпольную фабрыку цыгарэт, на якой працавалі беларусы
Цыгарэты / pixabay.com
Літва выявіла падпольную цыгарэтную фабрыку ў Каунасе і затрымала на ёй 11 чалавек, у тым ліку грамадзян Беларусі. Сярод затрыманых беларусаў ёсць тыя, хто афіцыйна працуе на адной з беларускіх тытунёвых фабрык, піша выданне LRT.
Па дадзеных праваахоўных органаў Літвы, фабрыка працавала каля года і выпускала падробленыя версіі вядомых брэндаў, уключаючы Marlboro, Camel, Winston і Prince.
Улады заявілі, што група магла вырабляць да 200 пачак цыгарэт за адну змену. Паліцыя канфіскавала 32 паддоны з гатовай прадукцыяй — каля 459 тыс. пачак, што адпавядае поўнасцю загружанаму прычэпу грузавіка.
Усяго, па ацэнках следчых, фабрыка вырабіла каля 6,5 млн пачак цыгарэт, рынкавая вартасць якіх склала каля 30 мільёнаў еўра.