Літоўскія памежнікі за нядзелю вярнулі ў Беларусь 39 мігрантаў

На мяжы Беларусі і Літвы, ілюстрацыйнае фота

На мяжы Беларусі і Літвы, ілюстрацыйнае фота / LRT.lt

За нядзелю літоўскітя памежнікі спынілі на мяжы з Беларуссю 39 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць на тэрыторыю Еўрасаюза. Пра гэта са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы Літвы, паведамляе LRT.

Найбольшую колькасць замежнікаў, не дапушчаных да перасячэння мяжы, у Літве зафіксавалі сёлета на пачатку лютага — 48 чалавек.

Латвійскія памежнікі ў нядзелю спынілі спробы 44 мігрантаў нелегальна перайсці мяжу. А польская памежная служба паведамляе пра 115 спробаў нелегальнага пераходу за 11-13 красавіка. Пры гэтым мігранты кідаліся камянямі, адзін з супрацоўнікаў памежнай службы атрымаў траўмы.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Захад ахарактарызаваў яго як форму гібрыднай вайны, якую развязалі рэжымы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.