У Гродне замежнікі нелегальна працавалі на чыгуначнай станцыі

Нелегальная праца на станцыі

Нелегальная праца на станцыі / t.me/Neman102/

У Гродне замежнікі нелегальна працавалі на чыгуначнай станцыі. Яны мылі вагоны за ўзнагароджанне. 

Гродзенская міліцыя піша, што адрэагавала на ананімную інфармацыю. Высветлілася, што на чыгуначнай станцыі "Палескі парк" працавалі слухачы падрыхтоўчых курсаў адной з гродзенскіх устаноў адукацыі. Замежнікі не мелі спецыяльных дазволаў на права заняцця працоўнай дзейнасцю ў Беларусі.

Агулам міліцыянты злавілі чатырох чалавек (як мінімум адзін з іх, грамадзянін Нігерыі). Ім пагражае адміністрацыйная адказнасць. Найхутчэй замежнікаў аштрафуюць. У дачыненні наймальніка распачалі адміністрацыйны працэс.

У Гродне замежнікі нелегальна працавалі на чыгуначнай станцыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.