“Лічбавы ГУЛАГ”. Што будзе, калі ў Беларусі ўвядуць лічбавы рубель?
Лічбавы рубель = татальны кантроль беларусаў / pixabay.com
Беларуская эканоміка ўваходзіць у новы этап: ужо ў сярэдзіне 2026 года Нацбанк абяцае запусціць лічбавы рубель, называючы гэта “стратэгічнай неабходнасцю”. Разам з тым у краіне плануюць цалкам забараніць выкарыстанне крыптавалюты пры разліках.
Навошта гэта ўсё і чым можа пагражаць звычайным беларусам?
Каб разабрацца ў сітуацыі, Еўрарадыё звярнулася да эканамістаў Анастасіі Лузгіной і Уладзіміра Кавалкіна.
Лічбавы рубель = татальны кантроль
— Увесь свет рухаецца ў бок лічбавых нацыянальных валют, і мы не можам заставацца ўбаку, інакш давядзецца карыстацца чужымі лічбавымі грашыма, — менавіта так кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка тлумачыць працу над увядзеннем лічбавага рубля ў Беларусі. Але ці не стане рэалізацыя гэтай ініцыятывы чарговым механізмам татальнага кантроля ў Беларусі?