У Беларусі хочуць цалкам забараніць разлікі крыптавалютай
Нацбанк / sb.by
У Беларусі хочуць перагледзець заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць з крыптавалютамі. Пра гэта кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка заявіў на сустрэчы са сваім калегам з Казахстана Цімурам Суляйменавым.
У прыватнасці, плануецца ўвесці адназначную забарону на выкарыстанне крыптавалюты як сродку плацяжоў. Таксама плануецца "аптымізаваць патрабаванні да профільнага бізнесу, сфармаваць належныя механізмы абароны яго кліентаў", адзначае прэс-служба Нацбанка.
Галоўчанка дадаў, што ў сярэдзіне наступнага года плануецца запусціць у эксплуатацыю беларускі лічбавы рубель.